Фота прэс-службы прэзідэнта РФ/ТАСС
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Пуцін 7 мая ўступіць на пасаду прэзідэнта Расіі. Урачыстая цырымонія пройдзе апоўдні ў Крамлі, паведамляе ТАСС.
Чакаецца, што назіраць за інаўгурацыяй у Крамлі збяруцца некалькі тысяч гасцей: прадстаўнікі выканаўчай, заканадаўчай, судовай галін улады, урада РФ, Савета Федэрацыі, Дзярждумы, Адміністрацыі прэзідэнта, губернатары. У Крэмль таксама запрашаюцца прадстаўнікі асноўных канфесій, кавалеры ордэна "За заслугі перад Айчынай", кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, генералітэт, дзеячы навукі, культуры, спорту, журналісты.
У знешнепалітычным календары Пуціна ў самым пачатку новага прэзідэнцкага тэрміну ўжо значыцца некалькі пунктаў. На 8 мая намечаны саміт Еўразійскага эканамічнага саюза, на Дзень Перамогі ў Маскве чакаюць кіраўнікоў некалькіх краін, з якімі прэзідэнт Расійскай Федэрацыі правядзе перагаворы, рыхтуецца дзяржаўны візіт у Кітай і кантакты з турэцкім калегам.-0-