Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 красавіка 2024, 11:45

Пяцёра беларускіх дзюдаістаў выступяць на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі

Фота JudoInside
Фота JudoInside
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Харватыі Заграбе стартуе чэмпіянат Еўропы па дзюдо з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На кантынентальным форуме выступяць больш за 400 атлетаў з 48 краін, у тым ліку пяцёра прадстаўнікоў беларускай каманды. За тры спаборніцкія дні дзюдаісты разыграюць 14 камплектаў узнагарод (па 7 у мужчын і жанчын). Сёння дзяўчаты вызначаць мацнейшых у катэгорыях да 48 кг, 52 кг і 57 кг, а мужчыны - у вазе да 60 кг, а таксама да 66 кг, дзе заяўлены наш Конрад Шока. Сапернікам беларуса ў стартавым крузе будзе італьянец Матэа Пірас.

Заўтра за ўзнагароды турніру будуць спаборнічаць жанчыны ў катэгорыях да 63 кг і да 70 кг, у больш лёгкай вазе выступіць Яна Макрэцкая. Па выніках жараб'ёўкі наша спартсменка трапіла адразу ў другі раўнд, дзе процістаяць ёй будзе пераможца пары Даніэла Ткач (Малдова) - Этэр Аскілашвілі (Грузія). Таксама ў пятніцу пройдуць спаборніцтвы ў мужчын у вазе да 73 кг і да 81 кг, у першай катэгорыі прыме ўдзел Руслан Галавачоў. Беларус таксама пачне барацьбу з другога круга, яго апанент вызначыцца ў паядынку балгарына Дзеніслава Іванова і грузіна Георгія Чыхелідзэ.

Нарэшце, 27 красавіка старт на чэмпіянаце Еўропы возьмуць прадстаўніцы дывізіёнаў да і звыш 78 кг. Наша Дар'я Канцавая ў вазе да 78 кг адкрые турнір паядынкам з бельгійкай Вікі Вершэрэ. Акрамя таго, у заключны дзень спаборніцтваў будуць разыграны медалі ў трох самых цяжкіх катэгорыях у мужчын. У вазе да 90 кг беларус Аляксандр Сідорык паспаборнічае за выхад у наступны круг з Алексам Крэцам з Румыніі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі