18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле заявы літоўскага боку, з 13.30 сумежныя кантрольныя службы аднавілі прыём транспартных сродкаў усіх відаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Раней паступала інфармацыя аб прыпыненні афармлення транспарту ў літоўскім пункце пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") з прычыны ўзгарання адміністрацыйнага будынка мытных органаў Літвы, якое адбылося ноччу 18 красавіка. З 6.20 літоўскім бокам быў часова спынены пропуск грамадзян і транспартных сродкаў.-0-