Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2024, 18:45

Шыкунец: у Заходняй Украіне нацыяналізм і нацызм прысутнічалі заўсёды

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Заходняй Украіне нацыяналізм і нацызм прысутнічалі заўсёды, заявіў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" намеснік начальніка ўпраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры - намеснік кіраўніка следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа Сяргей Шыкунец.

Паводле яго слоў, трэба аддзяляць украінскую палітычную эліту ад звычайных украінцаў. "Больш за ўсё Герояў Савецкага Саюза - гэта ўкраінцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хоць, калі рыхтавалі крымінальны працэс па Катруку (кат Хатыні. - Заўвага БЕЛТА), ён ураджэнец Заходняй Украіны, член АУН - Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў", - адзначыў Сяргей Шыкунец.

"Нацыяналізм і нацызм, на жаль, прысутнічалі там заўсёды. Але ў першую чаргу ў Заходняй Украіне. Дарэчы, левае, правае крыло гэтых АУН пісьмова прысягнулі на вернасць Гітлеру. Мы нават такую інфармацыю атрымалі. І гэта ўсё зерне спела", - дапоўніў намеснік начальніка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі