Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2024, 14:31

Мартынюк: якасць работы спецыялістаў ЖКГ і будаўніцтва ўплывае непасрэдна на настрой людзей

Фота з архіва
Фота з архіва
2 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Якасць работы спецыялістаў ЖКГ і будаўнічай сферы ўплывае непасрэдна на настрой людзей і патрабуе асаблівай увагі да сябе. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час семінара-практыкума "Павышэнне эфектыўнасці работы сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўнічай галіны ў мэтах аказання якасных паслуг насельніцтву", які праходзіць 2 мая ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Леанід Мартынюк падкрэсліў, што ў рэгіёне выбудавана дакладная сістэмная работа з кадравым патэнцыялам. І такія семінары-практыкумы - адзін з яе фарматаў.

"Пры гэтым ёсць галіны, якія найбольш важны для насельніцтва, якія патрабуюць высокакваліфікаваных спецыялістаў. ЖКГ і будаўніцтва - адны з іх. Мы праводзім такія тэматычныя семінары з кадравым патэнцыялам па галіновым прынцыпе. І яны маюць асабліва важнае значэнне асабліва ў Год якасці. Бо сфера жыллёва-камунальнай гаспадаркі - гэта лакмусавая паперка работы ўлады, гэта сфера заўсёды на вачах, яе штодзень ацэньваюць нашы жыхары. І ад якасці аказваемых паслуг і выкананых работ залежыць непасрэдна настрой людзей і іх стаўленне да сваіх абавязкаў, - адзначыў Леанід Мартынюк. - Акрамя таго, такія практычныя сустрэчы даюць магчымасць маладым спецыялістам сустрэцца з ужо больш вопытнымі работнікамі сваёй жа сферы, атрымаць слушныя парады, пераняць вопыт работы".

Удзельнікамі тэматычнага семінара-практыкума ў афлайн і анлайн-фарматах сталі амаль 100 чалавек з усяго рэгіёна, якія знаходзяцца ў рэзерве кіруючых кадраў на пасадзе намеснікаў старшынь гаррайвыканкамаў сферы ЖКГ і будаўніцтва, а таксама перспектыўным кадравым рэзерве Магілёўскага аблвыканкама. Акрамя абмеркавання актуальных пытанняў, удзельнікі сустрэчы наведаюць вядучыя прадпрыемствы горада, дзе азнаёмяцца з іх вопытам работы, а таксама наведаюць тэматычныя майстар-класы і дыялогавыя пляцоўкі.

Як адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў, работа з перспектыўным кадравым рэзервам павінна пачынацца з таго моманту, як малады чалавек выбірае сабе адпаведную прафесію і пачынае навучанне.

"Работа з кадравым патэнцыялам у сферы ЖКГ і будаўніцтва вядзецца, аднак ёсць у гэтай частцы і пытанні. На жаль, у гэтых галінах адзначаецца вялікая цякучка кадраў. І гэта звязана хутчэй за ўсё з тым, што жыллёва-камунальная гаспадарка і будаўніцтва - гэта галіны з вельмі вялікай адказнасцю. Яны пастаянна знаходзяцца ў сферы ўвагі нашых грамадзян, падвяргаюцца штодзённай ацэнцы. І каб яны былі высокімі - трэба адпавядаць гэтым патрабаванням, - сказаў ён. - На сённяшні дзень некаторыя маладыя людзі ў гэтыя сферы ідуць неўсвядомлена, а калі ты не ўсведамляеш, куды ты ідзеш, то атрымліваецца, што складанасць гэтай работы і сваю зону адказнасці яны разумеюць толькі ў момант работы. І наша задача, у тым ліку і гэтага семінара, выбудаваць работу такім чынам, каб весці нашых маладых спецыялістаў яшчэ з моманту паступлення на выбраную спецыяльнасць у сістэме ЖКГ і будаўніцтва. Каб яны ўсведамлялі і разумелі, якая зона адказнасці будзе іх чакаць пасля атрымання дыплома. Наша задача - зацікавіць маладое пакаленне ў рабоце ў гэтых галінах".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі