Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2024, 15:34

Карпенка: ЦВК прааналізуе практыку прымянення абноўленага выбарчага заканадаўства

Ігар Карпенка. Фота з архіва
Ігар Карпенка. Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК прааналізуе практыку прымянення абноўленага выбарчага заканадаўства, паведаміў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў час сустрэчы з актывам Брэсцкай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Як вы ведаеце, не пазней за 20 ліпеня 2025 года ў Беларусі павінны прайсці выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якімі і завершыцца выбарчы цыкл па фарміраванні ўсіх выбарных органаў і пасад пасля рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года. А гэта значыць, што сёння важна прааналізаваць практыку прымянення абноўленага выбарчага заканадаўства, гатоўнасць усіх суб'ектаў выбарчага працэсу да маючых адбыцца выбараў, - сказаў Ігар Карпенка. - У сувязі з гэтым у рамках рэалізацыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі плануем правесці пашыранае пасяджэнне ЦВК, семінар-нараду з намеснікамі старшынь рай-, гарвыканкамаў па тэматыцы забеспячэння электаральнага суверэнітэту і бяспекі.

Акрамя таго, 4 снежня гэтага года споўніцца 35 гадоў з дня ўтварэння Цэнтральнай выбарчай камісіі як пастаянна дзеючага выбарчага органа ў нашай краіне, а ў ліпені да ЦВК Беларусі пераходзіць старшынства ў Кансультатыўным савеце выбарчых органаў краін СНД. "Гэтыя падзеі будзем шырока асвятляць і выкарыстоўваць пры правядзенні дыялогавых пляцовак, круглых сталоў, канферэнцый і семінараў, прысвечаных тэорыі і практыцы выбарчага працэсу, павышэнню ўзроўню прававой і электаральнай культуры насельніцтва і асабліва моладзі, метадычнага суправаджэння навучання патэнцыяльных арганізатараў выбараў, - адзначыў кіраўнік ЦВК. - Можна сказаць, што тэмп, зададзены пры падрыхтоўцы адзінага дня галасавання, будзе не проста падтрымлівацца, але і нарошчваццца па меры набліжэння выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".-0-

Фота ЦВК
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі