Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2024, 14:20

Іванец: усе школы пяройдуць на новы рэжым арганізацыі харчавання да 1 верасня
 

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе школы пяройдуць на новы рэжым арганізацыі харчавання да 1 верасня. Аб гэтым заявіў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец перад нарадай па пытаннях арганізацыі школьнага харчавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, за апошні год па пытаннях школьнага харчавання была праведзена даволі сур'ёзная работа. Гэта дазволіла амаль 80 працэнтаў школ перавесці на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання, якія ў мінулым годзе былі апрабаваны ў рамках выканання пілотнага праекта.

"Астатняя частка школ да 1 верасня 2024 года поўнасцю пяройдзе на адпаведныя каноны. Для гэтага прадугледжана ўсё неабходнае. Гэта павышэнне кваліфікацыі 400 работнікаў сталовых да адпаведнага разраду, выдзяленне неабходных сродкаў для дааснашчэння харчаблокаў. Сумесна з Міністэрствам аховы здароўя будзе прадоўжана работа па абнаўленні тэхналагічных картак", - канстатаваў Андрэй Іванец.

Таксама ён расказаў, што кожны тыдзень праводзіцца маніторынг меркаванняў вучняў і іх бацькоў. Працуюць гарачыя тэлефонныя лініі як у аблвыканкамах, так і ў Міністэрстве адукацыі. Адкрыты спецыялізаваны чат-бот па арганізацыі школьнага харчавання. "Мы атрымліваем штодзень такую інфармацыю. Гэта вельмі добры, важны інструментарый для аператыўнай карэкціроўкі адпаведнага меню страў", - адзначыў кіраўнік міністэрства.

Акрамя таго, Андрэй Іванец падкрэсліў, што немалаважны аспект - гэта культура здаровага харчавання. "Школьнікам яе трэба прывіваць з першага класа. Таму з пачатку навучальнага года быў запушчаны новы факультатыў - "Размова пра культуру здаровага харчавання". Калі мы будзем расказваць нашым школьнікам, наколькі важна менавіта здаровае харчаванне, якую ролю яно адыгрывае ў захаванні здароўя, яны будуць больш адказна падыходзіць не толькі да школьнага, але і да дамашняга харчавання. Будуць працаваць у гэтым напрамку з бацькамі", - расказаў міністр.-0-
Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі