6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 9 Мая пройдзе больш за 25 святочных мерапрыемстваў. Аб гэтым расказала журналістам начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына ў гарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Галоўнай пляцоўкай стане тэрыторыя каля Палаца спорту. На сцэне выступяць як вядомыя беларускія артысты, так і калектывы мастацкай самадзейнасці. Канцэртная праграма пачнецца ў 13.00 і завершыцца ў 23.00.
Яшчэ адна цікавая лакацыя - зялёная зона ў раёне пр.Пераможцаў і пр.Машэрава. Асабліва яна спадабаецца сем'ям з дзецьмі. Для гасцей арганізуюць інтэрактыўныя забавы, гульні. Будзе адноўлены Мінск пасляваенны, партызанскі, ваенна-палявы лагер. Можна будзе пачаставацца стравамі палявой кухні - салдацкай кашай і чаем.
Гулянні разгорнуцца і ў музейна-паркавым комплексе "Перамога". Праграма падрыхтавана сумесна з Міністэрствам абароны. Тут прадставяць узбраенне, ваенную тэхніку, прапануюць паўдзельнічаць у спартыўных актыўнасцях, паслухаць музычныя кампазіцыі.
"Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі, аднаго з галоўных свят у нашай краіне, пройдзе вельмі маштабна і ярка, - падкрэсліла Кацярына Лучына. - Пляцоўкі падрыхтаваны ў кожным раёне - іх каля 15. Будуць арганізаваны канцэрты, майстар-класы, выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва".
Дзень Перамогі ў гэтым годзе пройдзе без парада, але вечарам у 23.00 можна будзе паназіраць святочны салют у шасці кропках. У іх ліку парк Я.Купалы, "Чыжоўка-Арэна", парк імя Уга Чавеса, Нацыянальная бібліятэка і парк імя Паўлава.-0-