Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2024, 16:38

Больш як 40 тыс. чалавек наведалі Музей гісторыі ВАВ 9 мая

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 40 тыс. чалавек наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 9 мая, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У музеі расказалі, што такая колькасць людзей непасрэдна наведала сам будынак музея і яго філіялы - ваенна-гістарычны комплекс "Старая мяжа" і мемарыяльны комплекс "Помнік воінам-інтэрнацыяналістам".

Дзяржаўныя музеі Беларусі 9 мая можна было наведаць бясплатна. Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны восенню адзначыць сваё 80-годдзе. Цяпер ва ўстанове культуры адкрыта выстава "Музей. Час. Памяць", дзе прадстаўлены пісьмы ваеннага часу, фатаграфіі, малюнкі, узнагароды, сувеніры, матэрыялы, якія расказваюць аб станаўленні Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, падарункі замежных дэлегацый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі