Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2024, 21:09

"Нам усім трэба з'яднацца". Лукашэнка аб тым, як пазбегнуць ядзернага апакаліпсісу і сусветнай вайны

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каб не дапусціць трэцяй сусветнай вайны і ядзернага апакаліпсісу, усім людзям трэба з'яднацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі ў рамках патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўмовах, калі Захад, апанаваны матэрыяльнай выгадай, адхіляе дыялог і супрацоўніцтва, як ніколі важны голас усіх, хто выступае ў абарону міру, імкнецца да супрацоўніцтва, падзяляе ідэалы справядлівасці і глабальнай роўнасці. "Але мы не чуем, на жаль, гэтых галасоў, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Чым скончылася такое маўчанне ў мінулым стагоддзі, мы ведаем. Сёння нас зноў хочуць спіхнуць у тую ж прорву".
"Мы павінны зрабіць усё, каб не дапусціць трэцяй сусветнай вайны. Інакш ядзерны апакаліпсіс немінучы. Для гэтага нам усім трэба з'яднацца", - заявіў Прэзідэнт.
Чалавецтва ў сваёй гісторыі аднойчы ўжо змагло аб'яднацца супраць усеагульнага зла, і гэта прывяло да Перамогі, нагадаў кіраўнік дзяржавы. "Тады мы знішчылі фашызм, таму што былі разам: рускія і беларусы, украінцы і казахі, літоўцы і ўзбекі, малдаване і таджыкі. Усе народы вялікай савецкай краіны. Супраць гітлераўскай арды з намі ваявалі дзясяткі іншых народаў свету. У тым ліку Еўропы і Злучаных Штатаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі