24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сумняваецца, ці ёсць карысць ад падкантрольных Захаду міжнародных арганізацый. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 24 красавіка ў час выступлення на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На фоне ваеннага спектакля на граніцы з Беларуссю давайце сумленна адкажам сабе на пытанне: ці ёсць сёння рэальная карысць ад падкантрольных Захаду наднацыянальных структур, якія нібы грыбы разрасліся па ўсім свеце?" - спытаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што АБСЕ, ААН і іншыя арганізацыі не змаглі прадухіліць ні аднаго крывавага канфлікту. "А іх галоўная задача ў гэтым. Еўрапейскі фонд міру наогул выдзяляе сродкі на вайну ва Украіне. Удумайцеся: не хапае грошай, фонд міру спансіруе забойства людзей. Варта было нашаму фонду міру, кіраўніцтву яго, паехаць ва Украіну, каб дапамагчы дзеткам, - неадкладна выкінулі са сваёй кагорты, са сваёй групы. Бог з вамі, мы перажывём", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Якія рэальныя вынікі дасягнуты ў ходзе правядзення буйных міжнародных форумаў: Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, саміту "Вялікай дваццаткі", Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, Кліматычнай канферэнцыі ААН? Здавалася б, цікава ж запрасіць розныя пункты гледжання, як хваліліся на Мюнхенскай канферэнцыі. Запрасіце расіян, беларусаў. Мы з Пуціным прыедзем, раскажам, чаго мы хочам, як мы хочам "ваяваць" супраць Еўропы. Не, ім гэта меркаванне не трэба", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.-0-