24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не адмаўляе прагрэсіўныя формы заходнееўрапейскай дэмакратыі, але інтэгруе іх у свой палітычны лад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы спакойна ставімся да непрымання заходнімі лібераламі нашай мадэлі палітычнага развіцця. Нягледзячы на гэта, самі мы не адмаўляем прагрэсіўныя формы заходнееўрапейскай дэмакратыі. Мы іх інтэгруем. У свой палітычны лад, у сваю культуру, у свой светапогляд, калі яны не супярэчаць нашым прынцыпам і каштоўнасцям", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што УНС выконвае ролю механізма зліцця спрадвечных традыцый і сусветнага вопыту кіравання.-0-