14 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі нацыянальны маладзёжны сімфанічны аркестр 14 кастрычніка выканаў у Віцебскай абласной філармоніі канцэрт сімфанічнай музыкі. Гэта першае выступленне музыкантаў перад беларускай публікай. З музыкантамі аркестра займаюцца дырыжоры сусветнага ўзроўню. У Віцебску за дырыжорскі пульт стаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў. У праграме вечара - творы Бетховена, Брамса, Рахманінава і Стравінскага.
Расійскі нацыянальны маладзёжны сімфанічны аркестр - гэта сто маладых выканаўцаў з розных рэгіёнаў Расіі, якія сталі ўдзельнікамі буйнейшага маладзёжнага праекта ў галіне аркестравай культуры. Адзін з галоўных напрамкаў работы калектыву - асветныя канцэрты для моладзі. Пасля Віцебска аркестр 16 кастрычніка дасць канцэрт у Мінску.-0-
Фота Аляксандра Хітрова