Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 красавіка 2024, 19:46

Сітуацыю на спажывецкім рынку абмеркавалі на нарадзе ў МАРГ

Фота прэс-службы МАРГ
Фота прэс-службы МАРГ
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні бягучай сітуацыі на спажывецкім рынку абмеркавалі на нарадзе ў МАРГ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Пад кіраўніцтвам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава адбылася рабочая нарада ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі з удзелам прадстаўнікоў верхняй і ніжняй палат парламента, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Белкаапсаюза, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, тэрытарыяльных упраўленняў МАРГ.

У рамках парадку дня ўдзельнікі абмеркавалі пытанні бягучай сітуацыі на спажывецкім рынку, расходавання стабілізацыйных фондаў міжсезоннага перыяду, забеспячэння шырокага асартыменту тавараў, у тым ліку напярэдадні майскіх свят, прысутнасці айчынных тавараў на паліцах магазінаў. Акрамя таго, размова ішла аб выніках праведзеных маніторынгаў дыскаўнтараў і магазінаў нізкіх цэн, а таксама правядзенні Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Віцебску і падрыхтоўцы да 100-годдзя стварэння органаў гандлю.

Па выніках нарады дадзены адпаведныя даручэнні аб прадаўжэнні работы па вышэйзгаданых і іншых напрамках.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі