Фота МЗС
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бразіліі паступіла ў продаж дзіцячая кніга "Дзяўчынка з Беларусі" папулярнай бразільскай пісьменніцы Бландзіны Франка. У пачатку года выданне ўвайшло ў штогадовы "Топ-15 дзіцячых кніг для прачытання" па версіі адной з буйнейшых штодзённых газет краіны Folha de S.Paulo, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Сюжэт дзіцячага апавядання завёў яго герояў "кудысьці паміж Друяй і Браславам". Аўтар гэтай фантастычнай гісторыі пабудавала захапляючую сюжэтную лінію, у якой шмат таямніц і загадак, а адказы на іх маленькія чытачы атрымліваюць у кожнай наступнай главе. Тайна дзяўчынкі адкрываецца толькі на апошніх старонках гэтай захапляючай гісторыі.

"Вельмі прыемна, што гісторыя прывяла герояў у Беларусь, а чытачы сталі на адзін крок бліжэй да нашай краіны і беларускай мовы. У няпросты час палітычных супрацьстаянняў, дзіцячая літаратура застаецца светам без межаў, дзе героі спакойна могуць апынуцца ў любым пункце зямнога шара", - адзначылі ў міністэрстве.-0-
Фота МЗС