Стужка навiн
17
.05.24
13:31
Спорт
Кавальчук: Дошка гонару - выдатны стымул для работнікаў спартыўнай галіны
Трапіць на Дошку гонару імкнуцца ўсе арганізацыі спартыўнай галіны, гэта
выдатны стымул для паляпшэння работы, адзначыў міністр спорту і турызму
Сяргей Кавальчук.
13:30
Грамадства
Да плюс 26 градусаў і навальніцы абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі 18 мая
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6-12 градусаў, месцамі па
паўднёвым захадзе - плюс 3-5 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс
20-26 градусаў.
12:58
Эканоміка
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-красавіку павялічылася на 6,9 працэнта
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br6,4 млрд, або
ў супастаўных цэнах на 7,2 працэнта больш, чым у адпаведным перыядзе
папярэдняга года.
12:45
Грамадства
У бягучым годзе ў Віцебскай вобласці плануецца завяршыць 12 праектаў праграмы "Адзін раён - адзін праект"
У 2023 годзе ў Віцебскай вобласці прадаўжалася рэалізацыя 24
інвестпраектаў па праграме "Адзін раён - адзін праект", у бягучым годзе -
29 праектаў.
12:41
Культура
Вывучыць мастацтва ў прасторы прапануюць удзельнікам Ночы музеяў у Магілёве
Інтэрактыўнае мерапрыемства "Арт-выпрамяненне" пройдзе 18 мая ў
Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава. Яно адбудзецца з
18.00 да 23.00 і стане часткай міжнароднай акцыі "Ноч музеяў".
12:38
Прэзідэнт
Прэзідэнт Беларусі падарыў гораду Шуша беларускую трактарную тэхніку
Аляксандр Лукашэнка наведаў горад Шуша разам з азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым. "Карыстайся. Спадабаецца - дабавім яшчэ", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
12:14
Эканоміка
ВУП Беларусі ў студзені-красавіку 2024 года вырас на 5,1 працэнта
Праведзена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за студзень -
красавік 2024 года. Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br73 млрд, або ў
супастаўных цэнах 105,1 працэнта да ўзроўню студзеня - красавіка 2023
года.
12:08
Грамадства
Томаш Шміт: польская ўлада парушае правы чалавека
"Польская ўлада парушае закон, не паважае правы чалавека. Мяне пазбавілі
права на абарону, права на справядлівы разгляд маёй сітуацыі", - сказаў
Томаш Шміт.
12:03
Грамадства
Хрэнін: ваенна-палітычная абстаноўка ў свеце патрабуе асаблівай увагі да забеспячэння абараназдольнасці краіны
Так, удзельнікам будуць даведзены асноўныя тэндэнцыі развіцця
ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол Беларусі, спосабы прымянення і
барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратам.
11:47
Грамадства
Сергяенка: парламентарыямі напрацавана добрая практыка падрыхтоўкі да разгляду бюджэтнага пакета
"У самы бліжэйшы час Палаце прадстаўнікоў трэба будзе зацвердзіць
справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту і бюджэту дзяржаўнага
пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за мінулы год, а
восенню - разгледзець бюджэтна-падатковы пакет на 2025 год", - сказаў
Ігар Сергяенка.
11:44
Культура
Прэм'еру спектакля "Пастка" пакажуць у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы
Сюжэт закручваецца вакол загадкавага забойства, якое адбылося ў
невялікім атэлі ў час моцнага снегападу. Пастаяльцы напалоханы: кожны з
іх можа аказацца злачынцам або наступнай ахвярай. Гледачоў запрашаюць
атрымаць асалоду ад захапляючай гісторыі і пастарацца распазнаць забойцу
раней за дэтэктыва.
11:37
Грамадства
Томаш Шміт заявіў, што рыхтуецца еўрапейскі ордэр на яго арышт
"Супраць мяне агучаны абвінавачанні. Ёсць ужо загад аб маім арышце, -
сказаў Томаш Шміт. - Рыхтуюць таксама еўрапейскі ордэр аб арышце".
11:31
Грамадства
Томаш Шміт не выключае, што можа папрасіць беларускае грамадзянства
"Калі ёсць такая юрыдычная магчымасць, я хацеў бы захаваць і польскае
грамадзянства, і не адмовіўся б ад беларускага. Калі гэта магчыма з
пункту гледжання закону. Трэба ўдакладніць", - сказаў Томаш Шміт.
11:19
Грамадства
Томаш Шміт плануе падаць прашэнне да беларускіх улад аб прыстанішчы пасля кансультацыі з юрыстамі
"Перш трэба пракансультавацца, як на юрыдычнай аснове выглядае гэты
момант, - адзначыў Томаш Шміт. - Я не вельмі добра ведаю законы і
юрыдычныя моманты Беларусі. Тут патрэбна кансультацыя. Мы яшчэ не
падрыхтавалі такога афіцыйнага дакумента. Але мы ў дарозе".