Стужка навiн
26
.04.24
13:01
Спорт
Шахматысты БДУ сталі ўладальнікамі бронзы Кубка МДУ
Беларускія шахматысты Аляксандр Алішэвіч, Раман Архіпаў, Максім Царук і
Арцём Сіняўскі занялі трэцяе месца, прапусціўшы наперад пераможцу -
каманду МДУ і сярэбраных прызёраў - прадстаўнікоў Азербайджана.
12:53
Грамадства
МУС: пры правядзенні УНС была забяспечана поўная бяспека
Парушэнняў правапарадку і надзвычайных здарэнняў на аб'ектах,
задзейнічаных пры правядзенні VII Усебеларускага народнага сходу, не
дапушчана.
12:53
Грамадства
Навумовіч: пералікі відаў дзейнасці ІП апублікуюць для абмеркавання 15 мая
З 1 кастрычніка спыніцца рэгістрацыя ІП па відах дзейнасці, што не
ўвайшлі ў спіс. Прадпрымальнікі, якія працуюць сёння па гэтых відах
дзейнасці, змогуць вызначыцца па сваім далейшым статусе да 1 студзеня
2026 года.
12:49
Грамадства
Генпракуратура запатрабавала павысіць якасць расследавання аварый з маламернымі суднамі
Задачамі такога расследавання з'яўляюцца ўстанаўленне абставін, прычын і
наступстваў транспартных аварыйных выпадкаў, асоб, па віне якіх яны
здарыліся, а таксама выпрацоўка прафілактычных мер па іх папярэджанні.
12:41
Грамадства
Хрэнін: Беларусь і краіны ШАС стануць апорай у стварэнні новых сістэм бяспекі ў Еўразіі і свеце
Віктар Хрэнін выказаў упэўненасць, што Беларусь і краіны ШАС стануць
апорай у справе стварэння новых сістэм бяспекі ў Еўразіі і свеце.
12:22
У свеце
Кітай падтрымаў скліканне міжнароднай канферэнцыі для дыялогу па ўкраінскім крызісе
Кіраўнік дыпламатычнага ведамства адзначыў, што неабходна заўсёды настойваць на палітычным урэгуляванні любога канфлікту.
12:08
Эканоміка
ЕЭК вывучае стаўленне жыхароў краін ЕАЭС да прымянення штучнага інтэлекту ў электронным гандлі
У камісіі лічаць, што меркаванне жыхароў дзяржаў-членаў ЕАЭС дасць
магчымасць вызначыць прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення сферы абароны
правоў спажыўцоў ва ўмовах інфармацыйнага развіцця.
11:48
Грамадства
ДПК: каля 3 тыс. аўтамабіляў чакаюць уезду ў ЕС
Па стане на 10.00 1,27 тыс. адзінак грузавога транспарту чакаюць уезду ў
Літву. Сумежныя кантрольныя службы з пачатку тыдня прапусцілі на сваю
тэрыторыю ўсяго 24 працэнты фур ад нормы.
11:33
Эканоміка
У Беларусі кукурузу на зерне пасеялі амаль на 33 працэнтах плошчаў
Яравыя культуры пасеяны на 970,1 тыс. га - 41 працэнт ад плана. Раннія
яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса)
пасеяны на 548,9 тыс. га, што складае 89,2 працэнта да плана.
11:17
Грамадства
Рэктар БДАА: УНС - квінтэсенцыя прынцыпу народаўладдзя, закладзенага на канстытуцыйным узроўні
"Беларусы сталі сведкамі гістарычнай падзеі. VII Усебеларускі народны
сход, праводзімы ў новым статусе, як адзначыў кіраўнік дзяржавы,
падзяляе палітычнае жыццё нашай краіны на "да" і "пасля". Аблічча
цяперашняга УНС можна смела назваць квінтэсенцыяй прынцыпу
народаўладдзя, закладзенага на канстытуцыйным узроўні", - сказаў Арцём
Шагідзевіч.
11:00
Грамадства
Да 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС
38 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, здарылася катастрофа на
Чарнобыльскай АЭС. У той ці іншай меры яе наступствы закранулі многія
краіны Еўропы, але ў найбольшай ступені пацярпела Беларусь.
10:51
Спорт
Віцебск і Брэст прымуць першыя матчы 6-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
У першым паядынку футбалісты "Віцебска" прымуць на сваім полі барысаўскі
БАТЭ (пачатак гульні ў 18.00). У папярэднім туры віцябчане здабылі
другую вікторыю ў гэтым чэмпіянаце, нечакана абыграўшы на выездзе аднаго
з фаварытаў гродзенскі "Нёман" (1:0), барысаўчане ў сябе дома разышліся
мірам з магілёўскім "Дняпром" (1:1).
10:26
Грамадства
Мінпрацы: выплаты да Дня Перамогі атрымалі амаль 6 тыс. чалавек
У першы дзень, 25 красавіка, матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымалі 70
працэнтаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашызму, членаў
сем'яў загінулых у гады вайны ваеннаслужачых.
10:04
Грамадства
Апублікаваны зацверджаныя УНС Канцэпцыя нацбяспекі і Ваенная дактрына
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына - гэта асноўныя
дакументы, якія рэгламентуюць падыходы дзяржавы да забеспячэння ўласнай
бяспекі ў розных сферах з улікам геапалітычных змяненняў у свеце,
прымяненне ваеннай сілы ў рамках рэагавання на існуючыя выклікі і
пагрозы.
09:35
Спорт
Бокій выйграў трэцяе золата на чэмпіянаце Еўропы па параплаванні
У чацвер спартсмены разыгралі 23 камплекты ўзнагарод, Бокій выступаў на
дыстанцыі 50 м вольным стылем у класе S13. Ранішнюю кваліфікацыю Ігар
закончыў з лепшым рэзультатам, у вячэрнім фінале беларус таксама
фінішаваў першым.