Стужка навiн
18
.05.24
10:08
Эканоміка
Грэчку ў Беларусі пасеялі на 40,9 працэнта запланаваных плошчаў
Яравыя культуры пасеяны на 1993,1 тыс. га - 84,2 працэнта ад плана.
Грэчку пасеялі на 14,2 тыс. га (40,9 працэнта), проса - на 4,81 тыс. га
(48,6 працэнта), яравы рапс - на 47,8 тыс. га, што складае 77,6 працэнта
ад запланаваных аб'ёмаў.
10:02
Грамадства
МНС Беларусі папярэджвае аб рызыках з-за навальніц
Як расказалі ў ведамстве са спасылкай на Белгідрамет, сёння месцамі па
краіне чакаюцца навальніцы. У сувязі з гэтым існуюць пэўныя фактары
небяспекі.
09:47
Палітыка
"Нацэлены на сур'ёзную сумесную работу". Алейнік падвёў вынікі візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан
"У прапрацоўцы знаходзіцца праект па стварэнні сумеснай вытворчасці
медыцынскіх прэпаратаў у Азербайджане. Плануем яе запусціць у бліжэйшы
час", - праінфармаваў міністр.
09:15
Грамадства
Дажджы з навальніцамі і да плюс 26 градусаў будзе сёння ў Беларусі
Чакаецца пераменная воблачнасць, раніцай і днём у многіх раёнах краіны
пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.
09:03
Прэзідэнт
Лукашэнка прапанаваў падняць на якасна новы ўзровень супрацоўніцтва з Эфіопіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
09:01
Грамадства
У Мінскай вобласці ў 2023 годзе рэалізоўвалася 46 праектаў па праграме "Адзін раён - адзін праект"
Агульны кошт гэтых праектаў склаў Br1,4 млрд. Іх рэалізацыя прадугледжвае стварэнне больш як 2 тыс. рабочых месцаў.
17
.05.24
19:57
Грамадства
"На вашым прыкладзе многім трэба вучыцца". Рыжанкоў аб рабоце аб'ектаў сацсферы і прамысловасці Быхаўскага раёна
У графіку паездкі - наведванне разам са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем
Марціновічам шэрага працоўных калектываў для знаёмства з работай
аб'ектаў сацыяльнай сферы і прамысловасці.
19:27
Грамадства
ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца 26-28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку, Наваполацку
У дні правядзення форуму адбудуцца выставачныя і прэзентацыйныя
мерапрыемствы, секцыйныя пасяджэнні, мерапрыемствы культурнай праграмы.
19:12
Грамадства
Качанава: Беларусь - пункт глабальнага прыцяжэння для прыхільнікаў сямейных і традыцыйных каштоўнасцей
"Да нас на пастаяннае месца жыхарства пераязджаюць грамадзяне розных
дзяржаў, якія імкнуцца абараніць сваіх дзяцей ад навамодных ліберальных
павеваў, якія супярэчаць не толькі нормам маралі, але і ўсякай
разважлівасці",
- падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.
18:49
Грамадства
Прамая тэлефонная лінія па пытаннях дзейнасці органаў пагранслужбы пройдзе ў ДПК 18 мая
Свае прапановы і пытанні можна задаць, пазваніўшы ў гэты час па тэлефоне ў Мінску (+375 17) 253-31-76.-0-
18:39
Прэзідэнт
Лукашэнка: хто страляе ў іконы і помнікі, гэта варвары
На прыкладзе Шушы Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Азербайджана
Ільхамам Аліевым азнаёміўся, як ідзе адраджэнне Карабаха. У горадзе
актыўна вядуць аднаўленчыя работы, будуецца жыллё для вяртання
азербайджанскіх бежанцаў.
17:49
Эканоміка
МПЗ: у 2023 годзе доля добраахвотных падатковых плацяжоў у бюджэт склала больш за 98 працэнтаў
За 2023 год у кансалідаваны бюджэт падатковымі органамі сабрана больш за
Br42 млрд. У рэспубліканскі бюджэт паступіла Br15,6 млрд, у мясцовыя -
Br27,3 млрд. У параўнанні з 2022 годам паступленні ў супастаўных цэнах
павялічыліся практычна на 9,5 працэнта, або Br3,7 млрд.
17:15
У свеце
Пуцін: прававая сістэма Украіны павінна вырашыць пытанне аб легітымнасці Зяленскага пасля 20 мая
"Наконт легітымнасці - на гэта пытанне перш за ўсё павінна адказаць
палітычная і прававая сістэма самой Украіны", - сказаў расійскі лідар,
удакладніўшы, што ва ўкраінскай канстытуцыі "ёсць усякія варыянты".
17:03
Эканоміка
Рост аб'ёмаў вытворчасці, экспарт і інвестпраекты. У Мінгарвыканкаме абмеркавалі работу СЭЗ "Мінск"
Прадпрыемствы маюць намер пашыраць экспартныя пастаўкі,
асвойваць новыя віды прадукцыі. Прадоўжыцца будаўніцтва і рэканструкцыя
вытворчых аб'ектаў, мадэрнізацыя магутнасцей.