Стужка навiн
15
.05.24
17:18
Грамадства
Моладзь у гэтым годзе зможа папрацаваць амаль на 250 аб'ектах Мінска
"Мы гатовы прапанаваць моладзі, якая жадае папрацаваць у свабодны ад
вучобы час і ў перыяд канікул, розныя віды працаўладкавання - як у
рамках студэнцкіх атрадаў, так і ў лагерах працы і адпачынку, а таксама
для часовай працоўнай занятасці", - сказала Наталля Сілістроўская.
16:56
Палітыка
Алейнік і Байрамаў падкрэслілі стратэгічны характар адносін Беларусі і Азербайджана
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага
парадку дня, удзяліўшы асаблівую ўвагу развіццю гандлёва-эканамічнага,
гуманітарнага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
16:55
Палітыка
Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны
"Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці і
паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах", -
праінфармавалі ў МЗС.
16:42
Спорт
Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA-1000 у Рыме
Спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах італьянскай сталіцы завершацца 19 мая.
16:28
Грамадства
Качанава: інтарэс да маючага адбыцца Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі сапраўды вялікі
"Інтарэс сапраўды вялікі. Многія звяртаюцца да нас з просьбай прыняць
удзел у рабоце секцый, пленарнага пасяджэння", - сказала Наталля
Качанава.
16:23
Грамадства
Падрыхтоўку да ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі
Акрамя таго, сёння старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава робіць
рабочую паездку ў Полацк у мэтах кантролю за ходам падрыхтоўкі аб'ектаў
да ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
16:11
Эканоміка
Мінэканомікі прапануе абмеркаваць пералік дазволеных для ІП відаў дзейнасці
Праектам пастановы зацвярджаецца палажэнне аб парадку фарміравання і
вядзення рэестра суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва,
вызначаюцца пералікі відаў дзейнасці, дазволеныя для ажыццяўлення ў
якасці індывідуальнага прадпрымальніка, у самастойнай прафесійнай
дзейнасці, а таксама пералік відаў рамеснай дзейнасці.
16:09
Грамадства
Расійска-беларускі форум студэнцкіх СМІ збярэ ўдзельнікаў з 59 універсітэтаў
II Расійска-беларускі форум студэнцкіх СМІ "Індустрыя медыя" збярэ 150
удзельнікаў з 59 універсітэтаў. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік
міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Канстанцін
Магілеўскі на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
16:02
Эканоміка
Манголія пачала купляць беларускую малочную прадукцыю на біржавых таргах
Пакупніком выступіў вядомы мангольскі вытворца малочных і кісламалочных
прадуктаў. Агульны аб'ём пробнай закупкі склаў 73 т. Садзейнічанне ў
прыцягненні на біржавыя таргі першага мангольскага імпарцёра беларускай
малочнай прадукцыі аказаў акрэдытаваны брокер БУТБ у Манголіі - кампанія
"Юнайтэд Мерэс Машынеры".
15:37
Грамадства
Ільготныя крэдыты і субсідыі. Як дзяржава дапамагае сем'ям з дзецьмі набыць жыллё
Ільготны крэдыт на жыллё выдаецца маладой сям'і з двума дзецьмі пад 5
працэнтаў гадавых на 20 гадоў, шматдзетнай сям'і - пад 1 працэнт гадавых
на 40 гадоў. Пры гэтым дзяржава прадастаўляе фінансавую дапамогу ў
пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах.
15:31
Спорт
Жульпа - лепшы ігрок, Клачкоў - аўтар самага прыгожага гола 8-га тура чэмпіянату Беларусі
Аўтарам самага прыгожага гола мінулага ўік-энду стаў форвард
магілёўскага "Дняпра" Юрый Клачкоў. У канцы дамашняга матчу з "Мінскам"
ён прамым ударам са штрафнога эфектна трапіў у вароты сапернікаў і
прынёс сваёй камандзе нічыю - 1:1.
15:31
Грамадства
Пасяджэнне беларуска-азербайджанскай міжурадавай камісіі пройдзе ў пачатку чэрвеня ў Мінску
Ігар Петрышэнка адзначыў рэзультатыўнасць двухбаковага супрацоўніцтва.
Ён нагадаў, што папярэдняя сустрэча прайшла роўна год таму, калі ў Баку
адбылося 13-е пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі па
гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
15:04
Эканоміка
Прадпрыемствы Мінпрама прадставілі інавацыйныя ўзоры тэхнікі на выстаўцы Caspian Agro ў Баку
У мерапрыемстве ўдзельнічаюць ААТ "МАЗ", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "МТЗ", ААТ "БЗТДіА", ААТ "Бабруйскаграмаш".
14:52
Эканоміка
МТЗ да канца года паставіць больш за 720 трактароў у Азербайджан
"Трактары будуць пастаўлены ў несабраным выглядзе на Гянджынскі
аўтамабільны завод, дзе арганізавана зборачная вытворчасць беларускай
тэхнікі. Магутнасць прадпрыемства на сённяшні дзень складае да 2 тыс.
трактароў у год, збіраецца 16 мадэлей", - расказалі на МТЗ.
14:41
Грамадства
Да плюс 25 градусаў, кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Якое будзе надвор'е ў Беларусі з 16 па 21 мая
Да плюс 25 градусаў, кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў
Беларусі з 16 па 21 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім
цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і
маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.