Стужка навiн
08
.05.24
20:46
Прэзідэнт
"Навучыліся лепш чуць адзін аднаго". Лукашэнка адзначыў поспехі ЕАЭС, але ўказаў і на недапрацоўкі
"Нават па самым строгім рахунку можна канстатаваць, што першыя 10 гадоў
пройдзены даволі паспяхова. Мы практычна выйшлі на фінальны этап
рэалізацыі стратэгіі-2025", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
20:06
Прэзідэнт
Лукашэнка заклікаў сістэматызаваць работу па ўстанаўленні партнёрскіх адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі
"Нашы геапалітычныя апаненты спрабуюць ізаляваць нас ад перадавых
тэхналогій і прэміяльных рынкаў, стрымаць наша развіццё. Але, нягледзячы
на гэта, мы планамерна рухаемся наперад", - заявіў Прэзідэнт.
20:00
Прэзідэнт
Лукашэнка на саміце ЕАЭС: актыўныя намаганні Расіі па ўмацаванні партнёрства важны як ніколі
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні ў Маскве Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
19:45
Прэзідэнт
"Воз і цяпер там". Лукашэнка пра неабходнасць хутчэйшага прызнання ў ЕАЭС электроннага лічбавага подпісу
Прэзідэнт лічыць неабходным завяршыць гэту работу ў самы бліжэйшы час.
19:44
Прэзідэнт
Лукашэнка выказаўся па пытанні харчовай бяспекі ў ЕАЭС
У гэтай сферы Прэзідэнт лічыць неабходным удасканальваць работу па
ўніфікацыі патрабаванняў, звязаных з абарачэннем сельскагаспадарчай
прадукцыі, актыўней укараняць інавацыйныя падыходы ў аграпрамысловым
комплексе.
19:31
Прэзідэнт
Лукашэнка: у ЕАЭС удалося знайсці рашэнні па альтэрнатыўных маршрутах паставак тавараў
Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць, каб ЕЭК наладзіла пастаянны
канал абмену інфармацыяй з краінамі ШАС, у першую чаргу з Кітаем.
19:30
Прэзідэнт
Лукашэнка выступае за ўстараненне ў ЕАЭС нацыянальнага пратэкцыянізму пры доступе да дзяржзакупак
Паводле даных Прэзідэнта, аб'ём дзяржзакупак у краінах ЕАЭС складае
амаль $200 млрд. Фактычна дзяржавы як пакупнікі тавараў, работ, паслуг
поўнасцю кіруюць гэтым рынкам, а таксама вызначаюць палітыку закупак і
каналы набыцця.
19:19
Прэзідэнт
Лукашэнка аб значэнні ЕАЭС: не ўсім паасобку ўдалося б захаваць свой суверэнітэт
"Нават па самым строгім рахунку можна канстатаваць, што першыя 10 гадоў
пройдзены даволі паспяхова. Мы практычна выйшлі на фінальны этап
рэалізацыі Стратэгіі-2025", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
19:17
Прэзідэнт
Лукашэнка ўказаў на непаваротлівасць у ЕАЭС у пытаннях прамысловай кааперацыі
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў мінулым годзе прыняты фундаментальныя
рашэнні ў мэтах фінансавай падтрымкі прамысловай кааперацыі. Нягледзячы
на гэта, сур'ёзнай актыўнасці бізнесу пакуль не назіраецца.
19:03
Спорт
Паступілі ў продаж білеты на матч футбольных зборных Беларусі і Расіі
Кошт білетаў складае ад Br10 да Br30, у залежнасці ад месца на трыбуне
стадыёна. Білеты можна набыць на сайце ticketpro.by або ў пунктах
продажаў кампаніі ў Беларусі.
18:58
Культура
Беларуска-індыйскі кінафестываль пройдзе 11-16 мая ў Мумбаі
У час фестывалю будуць паказаны тры беларускія і тры індыйскія карціны. Гэта першы вопыт сумесных кінафестываляў. Кінафестываль
адкрыецца карцінай "Кіношнікі". Таксама гледачу будуць паказаны
беларускія фільмы "Ліст чакання" і "На другім беразе".
18:48
Грамадства
Гара: наш свяшчэнны абавязак - быць дастойнымі подзвігу пакалення герояў-пераможцаў
Кіраўнікі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Следчага
камітэта на чале са старшынёй ведамства Дзмітрыем Гарой усклалі кветкі
да манумента Перамогі і ўшанавалі мінутай маўчання памяць герояў, якія
загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны.
18:28
Спорт
Сасновіч прабілася ў другі раўнд турніру WTA-1000 у Рыме
У сённяшнім паядынку 1/64 фіналу беларуска абыграла ў дзвюх партыях
славацкую тэнісістку Ганну Караліну Шмідлаву (67) - 6:2, 7:6 (8:6).
17:59
У свеце
Пуцін: ЕАЭС за 10 гадоў умацаваўся ў якасці аднаго з самадастатковых цэнтраў шматпалярнага свету, які фарміруецца
"Эканамічныя паказчыкі гавораць самі за сябе. За 10 гадоў сукупны ВУП
дзяржаў ЕАЭС па існуючых ацэнках павялічыўся з $1,6 трлн да $2,5 трлн.
Тавараабарот з трэцімі краінамі вырас на 60 працэнтаў - з $579 млрд да
$923 млрд. А аб'ём узаемнага гандлю вырас амаль у 2 разы з $45 млрд да
$89 млрд", - прывёў шэраг фактаў кіраўнік
расійскай дзяржавы.
17:52
Эканоміка
Беларуская экспазіцыя прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы Iran Oil Show у Тэгеране
Вытворчасць высакаякаснага прадукту, які адпавядае чаканням спажыўцоў і
замежных партнёраў, з'яўляецца прыярытэтным вектарам у рабоце беларускіх
прадпрыемстваў і кампаній. Айчынная прадукцыя карыстаецца асаблівым
попытам на міжнароднай арэне ў многіх сферах.