Стужка навiн
30
.04.24
14:23
Прэзідэнт
Лукашэнка думае над будаўніцтвам у Беларусі другой АЭС. Дзе яе могуць размясціць?
Гаворачы пра Чарнобыльскую катастрофу, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў,
што ў жыцці ўсякае бывае. Тады адыграў сваю ролю і чалавечы фактар.
14:20
Грамадства
Сянько: на чалавеку працы трымаецца Беларусь
Кіраўнік ФПБ адзначыў, што сёння ў Беларусі функцыянуюць 24 тыс.
прафсаюзных ячэек, прафсаюзных пярвічных арганізацый, якія аб'ядналі ў
сабе практычна 4 млн людзей працы.
14:09
Прэзідэнт
Лукашэнка жыхарам рэгіёнаў: пакуль вы ёсць, Беларусь будзе незалежнай і ніхто нам не страшны
"Дзякуй вам вялікі. Яшчэ раз паўтараю: дзякуй, што вы сапраўдныя. Будзьце такімі - сапраўднымі беларусамі. І сябруйце - суседзі побач", - сказаў беларускі лідар.
14:06
Грамадства
Абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару адкрылася ў Мінску
"Пры гэтым нам удаецца выяўляць лепшых і дастойных, каб на іх прыкладзе
дэманстраваць, наколькі паспяховыя паказчыкі работы могуць матываваць
прыносіць карысць галіне, рэгіёну і сваёй краіне", - заявіў журналістам
міністр эканомікі Юрый Чабатар.
13:55
Грамадства
Каранік: павага і ўшаноўванне чалавека працы - адна з асноў нашай дзяржавы
"Па традыцыі напярэдадні Дня працы мы ўшаноўваем і гаворым словы
ўдзячнасці тым працаўнікам, арганізацыям Прынёманскага краю, якія ў
мінулым годзе дабіліся найбольш значных вынікаў. Таму што павага і
ўшаноўванне чалавека працы - гэта адна з асноў нашай дзяржавы. На гэтай
зямлі заўсёды жылі людзі, якія імкнуліся ўсяго дабівацца сваім розумам і
працай", - сказаў
Уладзімір Каранік.
13:38
У свеце
LRT: украінцы пачынаюць выязджаць з Літвы на радзіму, скардзячыся на адсутнасць магчымасцей
Паводле даных Дэпартамента міграцыі Літвы, колькасць украінцаў з
пасведчаннем на права жыхарства ў рэспубліцы скарачаецца, і такая
тэндэнцыя захоўваецца ўжо год.
13:35
Прэзідэнт
Лукашэнка адказаў на пытанне, ці трэба беларускім спартсменам ехаць на Алімпіяду ў нейтральным статусе
Жыхары горада пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы яго меркаваннем наконт
удзелу беларускіх спартсменаў у летніх Алімпійскіх гульнях у нейтральным
статусе.
13:33
Прэзідэнт
"Нам нельга гэта культываваць". Лукашэнку спыталі пра выпускныя на лімузінах
"Да таго, аб чым вы сказалі, стаўлюся вельмі негатыўна, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта павінна быць свята, куды ідуць дзяўчына, хлопец, за рукі ўзяўшыся, - кампаніяй, калектывам. Патанцуюць і сустрэнуць світанне. Гэта вельмі важна".
13:01
Прэзідэнт
Лукашэнку ў Касцюковічах прадэманстравалі новую аўтакраму Белкаапсаюза
Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне закупкі новых аўтакрам для Белкаапсаюза. Пры гэтым асноўныя затраты павінны легчы на спажыўкааперацыю, дапамогуць ёй аблвыканкамы.
13:00
Спорт
Студэнтка БДУ стала прызёрам Маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па шашках-64
У хуткай праграме Вікторыя Нікалаева стала першай. Таксама яна заваявала
бронзавыя медалі ў класічнай і маланкавай праграмах. На чэмпіянаце
студэнтка БДУ выступала ў катэгорыі юніёраў да 20 гадоў.
12:57
Прэзідэнт
Лукашэнка арыентуе чыноўнікаў на падтрымку людзей і відаў дзейнасці ў сферы культуры, а не будаўніцтва "палацаў"
Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў пры наведванні ў Касцюковічах новага Цэнтра культуры.
12:52
Грамадства
Будаўніцтва жылля і выкуп зямельнага ўчастка. З якімі пытаннямі прыходзяць на прыём да Качанавай
За студзень - сакавік 2024 года членамі Савета Рэспублікі праведзена 668
сустрэч з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства, 42
прамыя тэлефонныя лініі, 127 асабістых прыёмаў грамадзян, уключаючы 31
выязны.
12:41
Грамадства
Цёплае і без ападкаў надвор'е чакаецца ў Беларусі 1 мая
У сераду чакаецца невялікая воблачнасць і пераважна без ападкаў. Вецер
няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў,
а месцамі - плюс 3-5 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 20-26
градусаў.
12:34
Прэзідэнт
Лукашэнка аб змяненнях у рабоце ІП: гэта не значыць, што мы ўсіх загонім у стойла, але павінен быць парадак
"А то ў нас усе сталі іпэшнікамі, і працаваць няма каму. Парадак трэба
навесці. Гэта не значыць, што мы ўсіх загонім у стойла. Не. Але павінен
быць парадак", - сказаў кіраўнік дзяржавы.